Іх родныя распавялі рэдакцыі «Сибирь.Реалии», як за свой кошт змушаныя закупляць і адпраўляць у пункты часавага разьмяшчэньня ўсё — ад «дробязяў» у выглядзе батарэек і цёплай ніжняй бялізны да цеплавізараў і квадракоптараў. Пераказваем асноўнае.
Штурмавікі без аўтаматаў. Ялань
Мабілізаваныя жыхары Томскай вобласьці запісалі відэа, у якім распавялі пра бардак у навучальным цэнтры ў Ялані і адсутнасьць якой-небудзь падрыхтоўкі, і выклалі яго ў камэнтарах на афіцыйнай старонцы «Укантакце» губэрнатара Томскай вобласьці Ўладзіміра Мазура, дзе чыноўнік рапартуе аб адпраўцы партыі экіпіроўкі ў вучэбную частку.
На запісе малады чалавек, мабілізаваны, паводле яго слоў, у сярэдзіне кастрычніка, расказвае пра жудасныя ўмовы ў навучаньні пад Яланьню і поўную адсутнасьць навучаньня мабілізаваных. Пазьней гэтае відэа было выдаленае з камэнтароў.
«Нам, бл...ь, афіцэры хлусілі ў твар, што мы тэраабарона, а сёньня, аказваецца мы стралковая рота, мы штурмавікі бл...ь. Мы аўтамат ні разу ня бачылі. Прыйшлі на палігон пакідаць гранаты. Сказалі: „Гранат няма на...“», — абураецца мабілізаваны.
Іншыя мабілізаваныя, раскватараваныя ў Ялані, паведамляюць, што на палігон, дзе, па сутнасьці, іх не трэніруюць, ім даводзіцца ісьці па марозе пешшу.
«Па 10 кілямэтраў! Аўтобусаў для перавозкі з „вучэбкі“ і назад — няма! Ідзем пешшу па марозе. І быў бы толк — дык марна ходзім, нічога для трэніровак няма! Мы што хадзьбу трэніруем?!» — кажа мабілізаваны Сяргей.
Іншыя мабілізаваныя з той жа воінскай часткі ў Ялані расказалі рэдакцыі «Сибирь.Реалии», што, нягледзячы на мароз і сьнег, яны па-ранейшаму ходзяць у дэмісэзонным абмундзіраваньні.
«Зімовых берцаў няма, цёплай бялізны няма, бронікаў нуль. Мне жонка „горку“ (горны штурмавы гарнітур, — С.Р.) дасылала. Дык яго адабралі, нібыта „не паложана“. А наўзамен нічога цёплага ня выдалі. Я мерзну ўвесь месяц, тут усё мерзнуць! А як мы будзем у баі? Мне страшна туды ехаць, кажуць, што ні тэхнікі няма, ні бронеабароны», — распавядае мабілізаваны Арцём (імя па яго просьбе зьмененае).
«Насамрэч тут поўны „галяк“. Каб сагрэцца спачатку нават палілі вогнішчы, але зараз і іх „забаранілі“. Палова перахварэла на запаленьне лёгкіх, яшчэ не даехаўшы да Ўкраіны. Пры гэтым палову тых рэчаў, абмундзіраваньня, што даслалі нам сем’і, закупіўшы на нашы „зарплаты“, тут канфіскавалі, бо „нельга“!. Я баюся, што там [у зоне баявых дзеяньняў] будзе нашмат горш», — кажа Арцём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У жывых засталося 4 чалавекі». Мабілізаваныя з Алтая, што адступілі зь перадавой, паведамілі аб пагрозах з боку камандзіраў«Жрачку бярыце». Омск
«Два чалавекі ў нас апынуліся з эпілепсіяй, у дзясятка — ангіны, прастуды, кашлі. Усе галодныя-халодныя, паляць вогнішчы. Замерлі ўсе на..й, — піша мабілізаваны ў вайсковую частку Омска з Барнаула. — Ня кормяць, але час ад часу выводзяць на пабудовы. Нас завезьлі нядаўна і кожны дзень абяцаюць засяліць у частку, але ня робяць гэтага. Мы грэемся ля вогнішчаў, рыхтуем тушонку і грэчку, а побач — пажарныя на машыне, якія часам тушаць нашыя вогнішчы, бо «не дазволена». Але часьцей — шкадуюць, і даюць хаця б прыгатаваць ежу».
Іншы мабілізаваны з Нарыльску Сяргей таксама паведамляе, што група мабілізаваных пад Омскам «чакае засяленьня ў частку ўжо даўжэй за тыдзень».
«Рэжым — „выжыць!“. Хто прыехаў бяз спальніка і карымату — сьпяць на зямлі. Перад намі, гавораць, два тыдні папярэднюю партыю ў 500 чалавек трымалі. У частцы, маўляў, месца няма — чакаюць, калі адправяць нейкую частку на фронт, тады нас і заселяць, — піша Сяргей з Нарыльска. — Мне пашанцавала, што жонка прымусіла з сабой зімовыя рэчы ўзяць, я ж думаў у дэмісэзонцы прыеду, тут мяне пераапрануць. Ага, зараз. Жрачку таксама бярыце з сабой. Пакуль не заселяць, карміць ня будуць».
«Усе грошы сыходзяць на жратву, лекі, закуп цёплых рэчаў». Навасібірск
«Захварэў адразу ж, бо апальшчыкі два дні запар прасыпалі час тапіць печы, і я прачынаўся раніцай зь ледзянымі нагамі. У мотастралкоў усё нашмат больш празаічна. Там працягваецца бухалава, бесталкоўшчына і бязьдзеяньне, — распавядае Іван Е. з Новасібірска, мабілізаваны ў вучэбную частку пры ваеннай вучэльні. — Тым, хто сюды прыехаў з хранічнымі хваробамі, у ваенкамаце сказалі: „а трэба было раней мітусіцца і рыхтаваць даведкі, зараз ужо позна“. І пох, што многія атрымалі позвы за пару дзён да яўкі».
З таго часу, як Іван атрымаў позву, ён выдаткаваў больш за 100 тысяч расейскіх рублёў (каля 1650 даляраў) на куплю абмундзіраваньня па парадах знаёмых кантрактнікаў.
Раман Г. з Іркуцка распавядае, што на разавую выплату ў 195 тысяч рублёў (каля 3200 даляраў) яго жонка купіла спальнік, гарэлку, два камплекты зімовай бялізны «для паляваньня і рыбалкі», бронекамізэльку, зімовы камуфляжны касьцюм, ліхтарыкі, камплект армейскага посуду.
«Больш за 100 тысяч рублёў жонка выдаткавала. Калі б ня гэта, я б з запаленьнем даўно зьлёг, як астатнія хлопцы! А так, бл....ь, усяго толькі абвастрэньне язвы, — мацюкаецца Раман. — Есьці тое, чым тут кормяць, проста немагчыма. Ня толькі мне, язьвеньніку, наогул усё ня могуць. Гэта ня проста нясмачна, гэта неядома. У нас у палатцы ёсьць хлопцы мясцовыя, з Навасібірска, мы дамовіліся, што скідаемся нашымі „зарплатамі“ і іх родныя закупляюць нам мяса, тут я прама ў намёце і гатую. У выніку ўсе грошы сыходзяць на жратву, лекі, закуп цёплых рэчаў — сямʼі адпраўляць няма чаго!»
Па словах Рамана, у некалькіх мабілізаваных штомесячныя пераводы на карткі родных арыштавалі прыставы і банкі за непагашаныя крэдыты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваюем каб перамагчы, а не дзеля таго, каб нашых мабілізаваных забівалі як кацянят». Сваякі расейскіх вайскоўцаў просяць вярнуць іх дадому«Скідаемся на саляру». Югра
З мабілізаваных з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі камандаваньне штодзень зьбірае па 4,5 тысячы рублёў на дызэльнае паліва для спэцтэхнікі і абаграваньня. Пра гэта ў відэа распавялі самі мабілізаваныя. " Мы нафтавая акруга, хорам папросім нашага кіраўніка. Няхай яна дасьць нам хаця б куб саляры! Каб мы не хадзілі і не малілі іх, не прасілі гэтую саляру!" — Кажуць на відэа людзі ў вайсковай форме, прадставіўшыся мабілізаванымі зь Югры.
Паводле іх, камандаваньне штораніцу патрабуе ад іх «скідвацца па 4500 на 100 літраў саляры».
«Мы знаходзімся ў танкавых войсках. Мяне прызначылі кіроўцам БТР, але я яшчэ ні разу ня езьдзіў на тэхніцы!— кажа адзін з мабілізаваных. — Праз халоднае надворʼе мы замярзаем у намётах, дзе нас разьмясьціла камандаваньне. Далі нам буржуйкі, паліце, як хочаце».
Мабілізаваныя сьцьвярджаюць, што многія зь іх ужо хварэюць на пнэўманію або бранхіт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гінуць масава, загінулых і параненых не забіраюць». Шараговец УСУ расказаў, як Расея завальвае «мясам» лінію фронту пад Хэрсонам«Вы не на курорце!»
Рэакцыя чыноўнікаў і ваенкамаў у розных рэгіёнах адрозьніваецца.
Напрыклад, у Хабараўску кіраўнікам структурных падразьдзяленьняў мэрыі пасьля скаргаў мабілізаваных на жудасныя ўмовы ў частцы сталі рассылаць ліст з рэкамэндацыяй па зборы з супрацоўнікаў «добраахвотных ахвяраваньняў» на ваенныя патрэбы ў памеры дзённага заробку.
У лісьце за подпісам намесьніка мэра Аляксея Шаўцова гаворыцца аб утрыманьні і пералічэньні грошай «для наданьня дапамогі хабараўчанам, якія ўдзельнічаюць у спэцапэрацыі» з заробку за кастрычнік. Там жа прыводзіцца прыкладны памер дзённага заробку супрацоўнікаў: начальнік упраўленьня атрымлівае 6-6,2 тысячы рублёў, начальнік аддзела — 4,4-4,6 тысячы (каля 75 даляраў). Самы маленькі заробак у экспэртаў — 2,3-2,5 тысячы рублёў (каля 40 даляраў). Грошы абяцаюць пералічваць на рахунак «Гарадзкой арганізацыі вэтэранаў вайны, узброеных сіл і праваахоўных органаў».
Ваенны камісар Пермскага краю Аляксандар Каковін у адказ на скаргі мабілізаваных і іх сваякоў заявіў, што «мабілізаваныя не на курорт едуць».
«У іх былі суткі на разьмяшчэньне. Увесь гэты час людзі сядзелі ў цёплых аўтобусах, ім выдалі сухую пайку, ваду, — заявіў Каковін і нагадаў тым, хто скардзіцца, пра «закон аб фэйках пра расейскае войска» і пакараньне, якое пагражае за іх распаўсюджваньне.
Губэрнатар Пермскага краю Дзьмітрый Маханін адмаўляе, што мабілізаваных кінулі начаваць у полі. Аднак пасьля гібелі мабілізаваных у Ялані ўлады Пермскага краю прынялі рашэньне накіроўваць мабілізаваных не ў Сьвярдлоўскую, а ў Цюменскую вобласьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радзіма цябе кіне, сынок. Заўсёды». Як уцякалі ад мабілізацыі раней і як уцякаюць цяпер