Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Позірк» са спасылкай на Міністэрства фінансаў ЗША.
Акрамя Літвінюк, амэрыканскія санкцыі ўведзеныя супраць расейца Дзьмітрыя Кудракова і трох кантраляваных ім кампаній горназдабыўной галіны, зарэгістраваных у Гватэмале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Ціханоўскай у эканамічных рэформах: Санкцыі не зьмянілі паводзінаў рэжыму ЛукашэнкіЯк адзначае Міністэрства фінансаў ЗША, Кудракоў і Літвінюк «на працягу некалькіх гадоў кіравалі шэрагам карупцыйных схемаў з удзелам палітыкаў, судзьдзяў і ўрадавых чыноўнікаў».
На дадатак Літвінюк «спрыяла расейскім схемам гандлю ўплывам, незаконна даючы грашовыя выплаты дзяржаўным чыноўнікам у абмен на падтрымку расейскіх горназдабыўных інтарэсаў».