«Мы ўпершыню ў гісторыі вырабілі хлябоў (збожжа) больш за тону на кожнага чалавека. Гэта посьпех, якога, я ўпэўнены, не дасягнулі нават найбуйнейшыя дзяржавы нашай плянэты», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Глядзім, як насамрэч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўцы ўжо экспартуюць сваё збожжа, а беларусы купляюць у расейцаў. Што ня так зь лічбамі жніва-2022Летась гаспадаркі Літвы сабралі 5,6 мільёна тон збожжавых, гэта 2 тоны на чалавека з разьлікам на насельніцтва Літвы. Удвая больш, чым агучвае Лукашэнка.
Ва Ўкраіне летась сабралі 84 мільёны тон збожжавых, гэта таксама 2 тоны на чалавека.
Вытворчасьць адной толькі пшаніцы ў Аўстраліі сёлета — 34 мільёны тон пры насельніцтве гэтай краіны ў 25,7 мільёна чалавек, то бо 1,3 тоны на чалавека. Пры гэтым пшаніца — ня ўсе збожжавыя, якія вырошчваюць у гэтай краіне. Аўстралія — адзін з найбуйнейшых экспартэраў пшаніцы.
Канада, таксама адзін з найбуйнейшых экспартэраў пшаніцы, мае прагноз ураджайнасьці на гэты год у аб’ёме 54,6 мільёнаў тонаў збожжавых (пшаніца, ячмень, кукуруза) — 1,4 тоны на чалавека.
Ці сапраўды сёлетні ураджай рэкордны для Беларусі
Насамрэч не. Сёлета паведамляюць аб намалоце 9 мільёнаў тонаў збожжавых. Большы ўраджай быў у 2014 годзе — 9,5 мільёнаў тонаў, у 2012 годзе намалацілі 9,2 мільёнаў тонаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першыя ў бульбе, апошнія ў жыце. Што зь беларускай сельскай гаспадаркай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі год запар у беларускіх сельгаспрадпрыемствах зьніжаецца ўраджай бульбы