Палітзьняволеную Алесю Буневіч асудзілі на 3,5 года калёніі за «незаконнае перасячэньне мяжы»
У Горадзенскім раённым судзе 18 лістапада вынесьлі прысуд палітзьняволенай Алесі Буневіч — 3,5 года калёніі.
Судзьдзя Дзьмітры Грышын разглядаў справу палітзьняволенай у закрытым рэжыме і сёньня абвінаваціў яе паводле ч. 3 арт. 371 КК («наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай»).
Праваабаронцы паведамляюць, што Буневіч не прызнала віну.
Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, яе затрымалі 4 красавіка ў рамках крымінальнай справы пасьля таго, як яна прыехала зь Літвы ў Беларусь на гадавіну сьмерці маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ехалі, бо думалі, што „ўжо ціха“». Як беларусы вяртаюцца з-за мяжы і трапляюць за кратыМузыку Аляксандра Кухарэнку асудзілі на 2 гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах
У Ленінскім судзе Менску 16 лістапада асудзілі палітзьняволенага Аляксандра Кухарэнку паводле ч. 1 арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Справу разглядала судзьдзя Тацяна Шоцік.
Аляксандра затрымалі сёлета 2 жніўня за рэпост «УКантакце» відэа зь youtube-каналу «ByPol» пад назвай «Раман Бандарэнка. Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства». Яму прызначылі 10 дзён адміністрацыйнага арышту.
Пасьля «сутак» супраць Аляксандра распачалі крымінальную справу.
16 лістапада Шоцік абвінаваціла Аляксандра Кухарэнку паводле ч. 1 арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзіла яго на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Аляксандар Кухарэнка — гітарыст гурту Awakening Our Memories, які грае ў стылі melodic metalcore.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мянчанку затрымалі «за пратэсты» праз фота ў Tinder. Такое сталася ўпершынюАктывісту Віктару Марчыку прызначылі 7 сутак арышту
Мужчыну абвінавацілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для судовага працэсу сталі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 2020–2021 гадах у адным з тэлеграм-чатаў.
Судзьдзя прызнаў Віктара вінаватым і прызначыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона, піша тэлеграм-канал Grodno grab.
Марчык — жыхар Слоніма, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларусаЗатрымалі віцэ-дэкана Магілёўскага дэканату, айца Віталя Чабатара
Як стала вядома тэлеграм-каналу «Хрысьціянская-візія», магілёўскага сьвятара затрымалі 17 лістапада.
Айцец Віталь Чабатар належыць да ордэна клярэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 году. У студзені 2018 біскуп Аляксандар Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканату. Цяпер Чабатар — вікарый мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага.
Гэта ня першае затрыманьне сьвятароў Магілёва. Летась у красавіку ўжо затрымлівалі мясцовага дэкана кс. Андрэя Кеўліча. Тады ксёндз атрымаў штраф 20 базавых велічынь за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятара, які ў 2020-м адпраўляў службу па Раману Бандарэнку, асудзілі шосты раз запар