Як паведамляе выданьне «Флагшток», гомельскія праўладныя тэлеграм-каналы пачалі выкладаць відэа з затрыманымі за падпіску на «экстрэмісцкія» старонкі.
Сярод пакараных — дзьве вясковыя настаўніцы з Буда-Кашалёўскага раёну, якія атрымалі штраф. Жанчын прымусілі, каб яны заклікалі іншых адпісацца ад такіх старонак.
«Больш за тое, у публікацыі газэты райвыканкама зьмешчана непраўдзівая інфармацыя і запалохваньне, быццам «падпіска — гэта ўжо элемэнт удзелу ў папулярызацыі дэструктыўных каналаў, галоўная мэта якіх — дэстабілізацыя грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў краіне». — піша «Флагшток».
Паведамляецца, што суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў за падпіскі ўжо 17 мясцовых жыхароў — на кожнага накладзены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў семярых з іх канфіскаваныя тэлефоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціск на адвакатаў: На нечарговую пераатэстацыю выклікалі абаронцаў Бяляцкага, Ціханоўскага і іншых палітвязьняў