Ідзецца пра адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.
Як стала вядома праекту «Права на абарону», адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, якія ўдзельнічаюць у палітычна матываваных працэсах, выклікалі ў кваліфікацыйную камісію ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці для нечарговай пераатэстацыі.
- Уладзімер Пыльчанка — адвакат палітзьняволеных Марыі Калесьнікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых.
- Віктар Мацкевіч — адвакат Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.
Акрамя гэтага, у камісію выкліканы адвакат Дзьмітры Пігуль, які абараняў аднаго зь фігурантаў «Справы студэнтаў», «Буслы ляцяць», палітвязьня Арцёма Анішчука і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 10 адвакатаў трапілі пад рэпрэсіі Міністэрства юстыцыі БеларусіЗ пачатку 2020 па верасень 2022 году ня менш за 38 адвакатаў пазбаўленыя статусу ў выніку працэдуры чарговай або нечарговай атэстацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці і брат таксама юрысты, жонка адвакат». Што вядома пра арыштаваных адвакатаў