- 17 лістапада адзначаецца 32-я гадавіна пачатку «аксамітнай» рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне. Яна пачалася з масавай студэнцкай маніфэстацыі ў Празе. Далейшыя акцыі пратэсту, усё больш шматлюдныя, прывялі да хуткага адхіленьня ад улады камуністычнай партыі.
- 29 сьнежня парлямэнт, сфармаваны ў камуністычныя часы, выбраў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны аднаго зь лідэраў дысыдэнцкага руху «Хартыя-77» і рэвалюцыі пісьменьніка Вацлава Гавэла.
Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што пратэсты, якія пачаліся ў 2020-м годзе ў Беларусі, — гэта працяг барацьбы за дэмакратыю ў Эўропе, перадае яе прэс-служба. Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў тым ліку заявіла:
«... Беларусы прынцыпова, фундамэнтальна эўрапейцы. На працягу многіх стагодзьдзяў мы жылі зь літоўцамі, палякамі, украінцамі ў адной дзяржаве. Спроба Расеі перапісаць гісторыю і аддзяліць Беларусь ад Эўропы супярэчыць нашай гістарычнай памяці і нашаму мэнталітэту. Яны спрабуюць сьцерці нашу нацыянальную ідэнтычнасьць». — сказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК паведаміў аб завочным выстаўленьні абвінавачаньня Ціханоўскай і ЦапкалуПалітык нагадала пра рэпрэсіі супраць курсаў беларускай мовы, музэяў, крамаў з нацыянальнай сымболікай, супраць гісторыкаў і і іншых навукоўцаў.
Ціханоўская заклікала паказаць беларусам эўрапейскую пэрспэктыву і актывізаваць узаемадзеяньне з дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, яна папрасіла адрозьніваць людзей і рэжым, а таксама Беларусь і Расею. На яе думку, свабодная Беларусь будзе «наймацнейшай санкцыяй супраць Пуціна і самай вялікай дапамогай Украіне».
«У гэтую гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі я хачу папрасіць усіх нас заставацца сьмелымі і цярплівымі. Я не сумняваюся, што каштоўнасьці дэмакратыі возьмуць верх. Я ўпэўнена, што ідэі Вацлава Гавэла аб адзінай свабоднай Эўропе, дзе будзе месца свабодным Украіне і Беларусі, стануць рэальнасьцю». — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
Ціханоўская наведвае зь візытам Прагу. Яна сустракаецца з высопастаўленымі чэскімі чыноўнікамі і палітыкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я спытаў Гавэла — хто сцэнарыст „аксамітнай“ рэвалюцыі? Ён паказаў вялікім пальцам у неба»