«Абвінавачаньні ўжо выстаўленыя завочна. Справы вялікія, таму недзе ідзе стадыя азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы», — цытуе яго словы BPN.
«Таксама нюанс у тым, што ў некаторых злачынная дзейнасьць працягваецца. У прыватнасьці, ідзецца аб групе грамадзян, якая называе сябе каардынацыйнай радай», — дадаў прадстаўнік СК.
Аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады СК паведаміў 20 кастрычніка.
У пераліку тых, супраць каго ініцыяваны гэты працэс, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, былая кіраўніца штабу Ціханоўскай Марыя Мароз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У М’янме амніставалі амаль шэсьць тысяч чалавек, у тым ліку лідэрку апазыцыі і Нобэлеўскую ляўрэатку Аўн Сан Су ЧыАб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць Цапкалы раней не паведамлялі, хаця СК яго анансаваў. Цапкала, як сьцьвярджалі ў ведамстве, «учыніў шэраг карупцыйных і экстрэмісцкіх злачынстваў». На 17 лістапада яго прозьвішча няма ў разьмешчаным на сайце СК «Пераліку асобаў, у дачыненьні да якіх пачата спэцыяльнае вядзеньне, і выкліканых у орган крымінальнага перасьледу».
Спэцыяльнае вядзеньне — вядзеньне ў крымінальнай справе ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Яно магчымае на падставе 34 складаў крымінальных злачынстваў, пераважна з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцыяў і інш. Ужываецца ад гэтага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзьма шчырымі: гэтая дыктатура — надоўга». Размова з горадзенскім музыкам Алесем Дзянісавым