«...Мы проста адмахнуліся ад гэтага. Я думаў: ну, ня можа ж быць, каб твае дзеці распачалі супраць цябе вайну. За гэта і паплаціліся. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Гэта значыць, нашы людзі, гэта таксама адкрыта трэба прызнаць, якія працуюць у ПВТ, атрымліваючы прыстойныя даходы, плату ў параўнаньні зь сярэднім заробкам у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грашам і выконвалі каманды замежных сваіх гаспадароў. Часьцей за ўсё заакіянскіх», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком ПВТ Усеваладам Янчэўскім, начальнікам ААЦ Андрэем Паўлючэнкам, першым віцэ-прэм’ерам Мікалаем Снапковым і намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максімам Ермаловічам.
Лукашэнка заявіў, што да такой высновы ён прыйшоў, «прааналізаваўшы сытуацыю».
«Паколькі гэта маладыя ў асноўным людзі, ды і кіраўніцтва ПВТ як не сваімі рукамі там працавала — ня ведалі сваіх людзей і не супрацьдзейнічалі своечасова ўсім гэтым нэгатыўным тэндэнцыям — мы атрымалі тое, што атрымалі», — падсумаваў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь менскага ПВТ сышоў апошні «аднарог» — амэрыканская кампанія з ацэнкай больш як $1 млрдВыданьне Reform.by з спасылкай Белстат паведамляе, што за апошнія дзевяць месяцаў у ІТ-галіне на чыстай аснове было звольнена больш за 13 тыс. чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Dev.by: Звыш 20 тысяч IT-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі за два апошнія гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартап Wannaby, які распрацаваў праграму для віртуальнай прымеркі красовак, ліквідуецца ў Беларусі