Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартап Wannaby, які распрацаваў праграму для віртуальнай прымеркі красовак, ліквідуецца ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Стартап зь беларускімі каранямі Wannaby ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі, паведамляе dev.by. Увесну кампанію набыў за 29,4 мільёна даляраў брытанскі маркетплейс Farfetch.

У камандзе Wanna каля 80 чалавек, пасьля заключэньня пагадненьня яны сталі супрацоўнікамі Farfetch. У менскім офісе, паводле зьвестак ПВТ, працавала больш за 60 чалавек.

Яшчэ ў 2020 годзе СЕО кампаніі Сяргей Архангельскі расказваў dev.by, што кампанія рэлякуе жадаючых. Сёньня, мяркуючы па Linkedin, супрацоўнікаў у Менску не засталося, яны працуюць зь Літвы, Польшчы, Кіпру.

Wannaby запусьцілі ў 2017 годзе Юры і Аляксей Мельнічкі. Стартап займаецца распрацоўкамі ў сфэры AR-commerce — «шопінгу ў дапоўненай рэальнасьці». Галоўныя прадукты — праграмы для віртуальнай прымеркі касмэтыкі (Wanna Nails) і красовак (Wanna Kicks). Увесну 2018 году прыцягнуў 2 млн даляраў інвэстыцый ад Bulba Ventures і Haxus.

У 2020 Bulba Ventures і Haxus абмяняліся далямі ў двух стартапах — OneSoil і Wannaby. Партнэры інвэстфонду Юрый Мельнічак і Андрэй Аўсіевіч перасталі быць акцыянэрамі ТАА «Вонабай», асноўным уласьнікам стаў Haxus (сёньня — вэнчурная кампанія Palta).

Згодна з прыблізнымі падлікамі Dev.by, з восені 2020 году Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў. Апошнія месяцы пра масавую рэлякацыю супрацоўнікаў гавораць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыцьцём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, iTechArt і Itransition, Playtika ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG