Кнігу ў фармаце PDF можна спампаваць па спасылках ніжэй:
- Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая.
- Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга другая.
У кароткім сьпісе былі шэсьць кніг.
- Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы», 2021
- Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак». Менск, «Кнігазбор», 2021
Іншыя кнігі кароткага сьпісу:
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021
- Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
- Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратуразнаўца Ўльляна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Ева Вежнавец; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Сяргея Абламейку з атрыманьнем прэміі Гедройця:
«Заслужаная ўзнагарода. Я ведаю, якую вялікую працу Сяргей правёў пры падрыхтоўцы кнігі, зборы фатаздымкаў і дакумэнтаў. Ён пісаў гэтую кнігу 15 гадоў. Я ведаю, як моцна Сяргей любіць Менск, і спадзяюся, што гэтая кніга дапаможа ня толькі даведацца пра раней невядомыя старонкі яго гісторыі, але і дапаможа ў аднаўленьні старога гораду пасьля пераменаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыхаем на адно лёгкае». Сяргей Абламейка — пра перамогу ў прэміі Гедройця, «Невядомы Менск» і мару жыцьцяЛяўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройця ў папярэднія гады станавіліся аўтары кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Зьміцер Бартосік («Быў у пана верабейка гаварушчы») і Сяргей Дубавец («Тантамарэскі»).
Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе кнігі Бібліятэкі Свабоды