16 лістапада набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне цемнаскурага менчука Вальтэра Гомы ў сувязі зь яго ўдзелам у пратэстах.
Паводле сілавікоў, Вальтэр удзельнічаў у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама дасылаў відэа ў чат-бот Nexta. У публікацыі таксама адзначаецца, што пасьля «сутак» ён, «магчыма, выйдзе на волю».
Зараз Вальтэр Гома ў турме на Акрэсьціна.
Пры гэтым сілавікі ў сваёй публікацыі фактычна зьдзекуюцца з жыхара Менску ў сувязі зь яго расавай прыналежнасьцю, якую яны ўсяляк падкрэсьліваюць.
«Гэты пэрсанаж з калярытнай зьнешнасьцю аказаўся няўдзячны сваёй новай Радзіме», — піша ГУБАЗіК.
Відэа зь ім сілавікі суправадзілі мэлёдыяй зь песьні «Убили негра». А сам відэафайл, загружаны на канал, мае зьдзеклівую назву «BLM» — адсылка да амэрыканскага руху Black Live Matters і пратэстам супраць расізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мянчанку затрымалі «за пратэсты» праз фота ў Tinder. Такое сталася ўпершыню