Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтру Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палку імя Кастуся Каліноўскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Акрамя таго, яго вінавацілі ў кіраваньні матацыклам без правоў. Айнутдзінава асудзілі на чатыры гады і адзін месяц калёніі. Судовы працэс вёў судзьдзя Вячаслаў Калюка.
Паводле матэрыялаў сьледзтва, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб тым, як далучыцца да фармаваньня, якое ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Пасьля гэтага ён нібыта спрабаваў употай перайсьці беларуска-ўкраінскую мяжу, аднак быў затрыманы беларускімі памежнікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зойдзем у Беларусь, калі яна возьме непасрэдны ўдзел у вайне». Гутарка з камандзірам дэсантна-штурмавой групы «Пагоня» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тры месяцы толькі на падрыхтоўку дакумэнтаў». Ці выплочваюць грашовыя кампэнсацыі сем’ям загінулых ва Ўкраіне беларусаў