Раніцай 16 лістапада амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA запусьціла да Месяца звышцяжкую ракету-носьбіт SLS (Space Launch System) з караблём Orion.
Ракета стартавала з пляцоўкі касьмічнага цэнтру Кенэдзі ў Флорыдзе. Раней запуск некалькі разоў адкладалі праз тэхнічныя праблемы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA другі раз за тыдзень адклала пуск касьмічнага карабля да МесяцаЗапуск SLS і Orion ёсьць часткаю місіі Artemis 1. Карабель павінен зьдзейсьніць палёт да Месяца ў тэставым бесьпілётным рэжыме, правесьці некалькі тыдняў на яго арбіце і вярнуцца на Зямлю.
У 2024 годзе адбудзецца місія Artemis 2, у рамках якой чатыры астранаўты абляцяць Месяц. На 2025 год заплянаваная місія Artemis 3, падчас якой астранаўты высадзяцца на паверхню Месяца — упершыню за 50 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA паведаміла, што ўпершыню ў гісторыі чалавецтву ўдалося зьмяніць арбіту астэроіда