Украіна прыпыніла прапампоўваньне нафты па трубаправодзе «Дружба» у напрамку Вугоршчыны з прычыны зьніжэньня напружаньня.
Пра гэта ў размове з агенцтвам ТАССпаведаміў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін са спасылкай на апавяшчэньне ўкраінскага боку.
«Дружба» забясьпечвае пастаўкі нафты на беларускія заводы і яе транзыт у Эўропу.
Праз спыненьне працы нафтаправода прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан склікаў увечары ў аўторак Савет бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праваліўся расейскі газавы шантаж Эўропы і што гэта азначае для Беларусі