Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску, паведамляюць праваабаронцы. Праз 3 гадзіны журналістка ня выйшла з будынку РАУС.
Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС. На пытаньне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт адказаў: «Вазьміце на ўсялякі выпадак».
Як піша «Віцебская Вясна», падчас кароткай тэлефоннай размовы супрацоўнік міліцыі паведаміў журналістцы, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы «са сьцягам» і «з надпісамі».
Праз 3 гадзіны знаходжаньня ў РАУС Жалевіч ня выйшла з будынку, яе тэлефон не адказвае.
У апошнія гады Жалевіч супрацоўнічае з выданьнем «Витебский курьер», у асноўным піша пра падзеі культуры ў Віцебску. Таксама яна вядомая ў Віцебску зоаабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: прызначылі дату суду над Пачобутам; Емяльянаў у ПКТ