«Я хачу, каб мы з вамі разумелі: калі палякі і Эўропа пабудавалі межы, апроч таго, што гэта з пункту гледжаньня вайсковай бясьпекі, ёсьць яшчэ пытаньне бясьпекі ўцекачоў. Калі яны ў вялікай колькасьці пачнуць уцякаць з Расеі і Беларусі на тэрыторыю цывілізаваных краін — гэта толькі пытаньне часу», — заявіў Аляксей Данілаў 14 лістапада ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны не выключае, што такі міграцыйны ціск можа пачацца неўзабаве.
«Наша краіна разам з эўрапейскай супольнасьцю апрацоўвае межы гэтаксама, як гэта зрабілі палякі. Праца пачалася і будзе працягвацца. Мы ні на што ня будзем зьвяртаць увагу», — падкрэсьліў Аляксей Данілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы рухаемся наперад». Прэзыдэнт Украіны наведаў вызвалены ад расейцаў Херсон. ФОТА, ВІДЭАПра тое, што Ўкраіна пачала ставіць бэтонную загароду на мяжы зь Беларусьсю, стала вядома 11 лістапада, калі гэтае будаўніцтва ў Валынскай вобласьці наведаў Кірыла Цімашэнка, намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта.
«Роў, насып, жалезабэтонны плот з калючым дротам –— гэта інжынэрныя загароды, якія будуюць на Валыні. Такім чынам ужо добраўпарадкавана каля 3 кілямэтраў мяжы, працы працягваюцца», — паведаміў Кірыла Цімашэнка.
Падобныя працы пачалі таксама ў Ровенскай і Жытомірскай вобласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі людзі даведваліся, што мы беларусы, то любоў іх проста перапаўняла». Беларус «Альгерд» расказаў пра свой удзел у вызваленьні Херсону