1,5 года за абразу Лукашэнкі
Суд Лідзкага раёну 27 верасьня разгледзеў крымінальную справу палітвязьня Валерыя Тумілевіча. Яго абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і пакаралі 1 годам 6 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.
Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Мішуроў.
Да суду лідзяніна трымалі ў турме № 1 Горадні.
Палітзьняволенага Валерыя Тумілевіча затрымалі сёлета 17 ліпеня і асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП.
Празь нейкі час на яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) — нібыта мужчына абразіў таго, калі быў у эміграцыі. Валер працяглы час жыў у Польшчы, а па вяртаньні яго затрымалі проста на мяжы.
Паводле абвінавачаньня, Валер Тумілевіч «у Telegram, будучы актыўным удзельнікам чатаў „Гордые лидчане чат“ і „Чат 97% ДКЖ“, разьмясьціў некалькі паведамленьняў зь непрыстойнымі формай і зьневажальнымі накіраванасьцю словамі, якія даюць нэгатыўную ацэнку Лукашэнку, прыніжаюць ягоныя гонар і годнасьць і выяўленыя ў непрыстойнай і абразьлівай форме».
У судзе Тумілевіч прызнаў сваю віну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі трох непаўналетніх, назваўшы іх «удзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня»4 гады мастаку за рэгістрацыю ў пляне «Перамога»
Суд у Менску прыгаварыў да 4 гадоў калёніі агульнага рэжыму 20-гадовага мастака Андрэя Раптуновіча за рэгістрацыю ў чат-боце палку імя Кастуся Каліноўскага і пляне «Перамога», піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Судзьдзя Сяргей Хрыпач.
Яму выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 13 і арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка да ўдзелу ўва ўзброеным фармаваньні, а роўна ўдзелу ўва ўзброеным канфлікце») і ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжаньне асобы ў склад экстрэмісцкага фармаваньня»). Суд ішоў у закрытым рэжыме.
Андрэя Раптуновіча затрымалі 16 траўня 2022 году. У праўладных тэлеграм-каналах зьявілася відэа зь ім, дзе ён кажа пра ўдзел у акцыях пратэсту, рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і чат-боце палку Каліноўскага. Яшчэ ў адным відэа, якое апублікавала дзяржаўнае агенцтва БелТА, Раптуновіч расказаў, як рэгістраваўся для ўступленьня ў полк Каліноўскага. Паводле яго, пасьля гэтага ён меў прыехаць у Польшчу на аўтобусе, а потым чакаў бы далейшых інструкцый з чату, зь якім зьвязваўся.
Спачатку яго арыштавалі на 14 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула аб «распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў», потым далі яшчэ 15 дзён паводле артыкула аб «дробным хуліганстве» — ён нібыта размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся. Пасьля гэтага выставілі абвінавачаньне паводле двух крымінальных артыкулаў.
Сьледчы камітэт сьцьвярджаў, што Раптуновіч зьбіраўся паехаць ва Ўкраіну і далучыцца да палку Каліноўскага. Для гэтага ён прайшоў рэгістрацыю і паведаміў адміністратару пра гатоўнасьць «па першым сыгнале ўзяць зброю ў рукі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лістапада: пяць чалавек затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце палку Каліноўскага«Рэйкавага партызана» зь Ліды пакаралі 3 гадамі калёніі
Суд Лідзкага раёну вынес прысуд Дзьмітрыю Мядзьведзкаму, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, псаваньні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.
Судовы працэс вяла Натальля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасьня, была прызначана судзьдзёй на 5 гадоў, паведамляюць праваабаронцы.
6 верасьня зьявілася «пакаяльнае» відэа зь Дзьмітрыем, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Ліда 97%», дзе пісаў паведамленьні. Таксама ён нібыта пісаў пра свае дзеяньні ў плян «Перамога». Па вэрсіі сілавікоў, мужчына таксама заклікаў да страйку, пратэстаў і прапаноўваў ладзіць дывэрсіі на чыгунцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу «рэйкавага партызана», якому пры затрыманьні прастрэлілі калені, перадалі ў суд