У паведамленьні МУС заяўляе, што фігуранты, трое зь якіх непаўналетнія, пачынаючы з 2020 году, адміністравалі чатыры Tik-Tok акаўнты і два Telegram-каналы. Затрыманыя таксама нібыта абʼядналіся ў Telegram-групе, якая ў пачатку лістапада прызнаная экстрэмісцкім фармаваньнем.
Выданне Reform.by мяркуе, што можа ісьціся пра «СБНШ (Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта)» ці «Biełaruski_Partyzan».
«Адзін з падазраваных, 17-гадовы жыхар Касьцюковічаў, быў суджаны за апаганеньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці. Найстарэйшы з затрыманых, 26-гадовы нацыяналіст з Смаргоні, суджаны за крадзеж і згон аўтамабіля. А 18-гадовы жыхар Буда-Кашалёва зьбіраўся адправіцца ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяньнях», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.
Сьледчыя завялі крымінальную справу за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Зябраўкі затрымалі праз падазрэньне ў шпіянажы на карысьць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 лістапада: 69-гадовай палітзьняволенай выклікалі «хуткую» на суд; прысуды па «справе фонду „Страна для жизни“»