Паводле «Вясны», адразу пасьля вызваленьня Ігар Кандрацьеў пайшоў праводзіць службу.
У дні пратэстаў 2020 году Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам зь імі.
Таксама ў жніўні на сустрэчы з кіраўніком выканкаму Берасьця Аляксандрам Рагачуком айцец Ігар заклікаў выпусьціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, сьвятар пайшоў да мясцовага ІЧУ і быў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы ня выйшаў на волю.
У першыя дні лістапада Кандрацьева затрымалі разам рэдактарам газэты «Царква» Ігарам Бараноўскім. Ён працягвае адбываць адміністрацыйны арышт, яму прысудзілі 15 сутак.
«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.
Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфарматараў праекту «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя даныя сілавікоў, заклікалі пакінуць краіну