Айцішніцу з Ждановічаў асудзілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Суд Ленінскага раёну Менску вынес прысуд 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі Анастасіі Гунько. Яе абвінавацілі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Справу разглядала судзьдзя Юлія Шут.
Пра затрыманьне жыхаркі Ждановічаў стала вядома 12 жніўня. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, у 2020 годзе жанчына прымала ўдзел у акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту. На «пакаяльным відэа» Анастасію прымусілі нават назваць свой заробак.
На судзе Гунько віну прызнала, паведаміла, што лёзунгаў не выгукала, а падчас удзелу ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» пры сабе мела бел-чырвона-белы сьцяг, па якім яе і апазналі пазьней на фатаздымку.
У выніку суд прызначыў Гунько абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады, вызваліўшы з-пад арышту ў залі суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 лістапада: маладэчанца пакаралі «хатняй хіміяй» за абразу Карпянкова; у Беларусі ўжо 1425 палітвязьняў20-гадоваму горадзенцу прысудзілі 6 гадоў калёніі
4 лістапада ў Горадзенскім абласным судзе разгледзелі справу 20-гадовага мясцовага жыхара Сяргея Рабцава. Яго абвінавацілі ў абразе (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёпе на прэзыдэнта (ч. 1 арт. 367), распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці (ч. 1 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), а таксама ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293).
Судзьдзя Мікалай Рачынскі пакараў маладога чалавека 6 гадамі калёніі.
Сяргея Рабцава затрымалі летась 30 верасьня спачатку за камэнтары пасьля гібелі ў Менску ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара.
Больш за год да суду Рабцава трымалі ў турме № 1 Горадні.
Напачатку верасьня 2022 году стала вядома, што КДБ ўнёс прозьвішча Рабцава ў «Сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атрымала 1500 падабаек пад допісам «Мусора хуже г...на». Падрабязнасьці справы музыкі і антыфашысткі Крысьціны Чаранковай