Эўразьвяз і Вялікая Брытанія маюць намер байкатаваць выступы расейскай дэлегацыі на саміце «Вялікай дваццаткі», які пройдзе на Балі ў Інданэзіі 15-16 лістапада, паведамляе брытанская газэта The Daily Telegraph.
Прадстаўнік службы зьнешніх сувязяў Эўразьвязу заявіў газэце, што міжнародная супольнасьць такім чынам хоча паказаць, што думае «пра ўсе гэтыя злачынствы, ліхадзействы і незаконныя дзеяньні Расеі».
Таксама на саміце Расею заклічуць да спыненьня вайны, зазначыўшы, што перамовы павінны праходзіць на ўмовах, прымальных для Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін не прыедзе на саміт G20 на Балі. Расею прадставіць ЛаўроўРаней стала вядома, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не прыедзе на саміт G20 і ня будзе ўдзельнічаць у ім у відэафармаце. Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў патлумачыў гэтае рашэньне Пуціна «неабходнасьцю яго знаходжаньня ў Расеі». Расею на саміце будзе прадстаўляць міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.
У ліпені на канфэрэнцыі кіраўнікоў МЗС G20 на Балі Лаўроў апынуўся ў ізаляцыі і пакінуў сустрэчу раней за тэрмін. У красавіку падчас выступу расейскіх прадстаўнікоў паседжаньне G20 пакінулі міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў шэрагу заходніх краін. Многія з тых, хто ўдзельнічаў у сустрэчы дыстанцыйна, выключылі відэакамэры.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 3 лістапада, што адмовіцца ад удзелу ў саміце, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Уладзімір Пуцін. Аднак 8 лістапада ў Кіеве ўсё ж пацьвердзілі, што Зяленскі прыме ўдзел у саміце «ў нейкім фармаце» — магчыма, анлайн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны будзе ўдзельнічаць у саміце G20, але фармат удзелу яшчэ ня вызначылі. На саміце чакаюць і Пуціна