Як расказаў выданьню Zerkalo сябра Брыцікавай, прычынаю галадаваньня зьняволенай стала парушэньне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятару аддаваць ёй перадачы ад сваякоў.
Галадоўку Вольга абвясьціла з 8 лістапада і склала адпаведную заяву на імя начальніка ІЧУ.
Вольга Брыцікава, якая ў траўні выйшла на волю пасьля 75 дзён арышту, на пачатку лістапада была зноў арыштаваная на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Асадку выдаюць раз на тыдзень. Спатканьні скарацілі да 5 хвілін». Як палітвязень адбывае прымусовае псыхіятрычнае лячэньне10 лістапада стала вядома, што ў Полацку затрымалі сына Брыцікавай Ягора.
Прэс-служба СПБ паведаміла, што Ягор прыйшоў з войска за дзень да суду над маці і на судзе прадстаўляў яе інтарэсы. Пасьля яе арышту ён штодня наведваў ІЧУ, дзе знаходзілася Вольга.
Прычына затрыманьня Ягора невядомая. Пазьней стала вядома, што хлопца выпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 лістапада: 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсьце ў 2020 годзе