Ігар Хмара — беларускамоўны экскурсавод па Беларусі. Яго затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Менску. Увечары Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленьне пра яго затрыманьне зьявілася бліжэй да ночы. Гэта была другая такая экскурсія, збор на якую ён абвясьціў у сваіх сацсетках, удзел быў бясплатны.
Пазьней зьявілася інфармацыя, што на Ігара Хмару завялі крымінальную справу па арт. 342 «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Разгляд справы палітвязьня праходзіць у судзе Маскоўскага раёну гораду Менску. Працэс узначальвае судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
Падчас першага паседжаньня краязнаўцу Ігару Хмару запрасілі 2,5 года «хатняй хіміі». Пра гэта расказаў выданьню «Медыязона» слухач з залі суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд над беларускамоўным экскурсаводам і журналістам Ігарам Хмарам пачнецца 10 лістападаУ якасьці журналіста Ігар Хмара пісаў пра ўрбаністыку для партала Realt.by, выданьня «Близкие новости», «Беларускага радыё» і іншых. У жніўні 2018 яго затрымлівалі ў рамках «справы БелТА», распачатай супраць галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай і іншых журналістаў недзяржаўных мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 кастрычніка: у Горадні затрымалі адвакатку; новыя факты перасьледу экскурсаводаў