У Мёрах у закрытым рэжыме судзяць 69-гадовую пэнсіянэрку Эму Сьцепулёнак, паведамляе «Вясна».
У судзе Мёрскага раёну 10 лістапада ў закрытым рэжыме пачаўся суд над 69-гадовай былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эмай Сьцепулёнак.
Пэнсіянэрку затрымалі 29 верасьня 2021 году за камэнтар у сацыяльных сетках наконт «справе Зельцара». Ёй выставілі абвінавачаньне паводле артыкулаў:
- 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»)
- 130 КК («Распальваньне варожасьці»).
За год у зьняволеньні ў Эмы пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасьня ёй зьмянілі меру стрыманьня і перавялі пад хатні арышт.
Сёньня, 10 лістапада, у судзе Мёрскага раёну ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд справы палітзьняволенай. Працэс вядзе судзьдзя Ірына Яскевіч, паведамляюць праваабаронцы.
Заўтра Эме Сьцепулёнак споўніцца 69 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усю сябе аддавала школе, дзецям». Што піша з турмы 68-гадовая настаўніца, затрыманая па «справе Зельцара»