Надзвычайнае здарэньне адбылося на рэйсе, які ляцеў у ААЭ.
«Растрэскваньне покрыўнага пласта адной з шыбаў кабіны пілётаў» адбылося сёньня ранкам падчас рэйсу ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Самалёт вымушана вярнуўся ў Менск, паведамілі ў авіякампаніі.
У самалёце былі 158 пасажыраў, яны не пацярпелі. Самалёт на рэйс замянілі.
У авіякампаніі сьцьвярджаюць, што пашкоджаньне шыбы ў кабіне пілётаў не пагражала бясьпецы пасажыраў.
Сёньняшнія рэйсы ў Шарм-Эль-Шэйх і Анталію вылецяць з спазьненьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самалёт афрыканскай авіякампаніі лятае з эмблемай «Белавія» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» пасьля ўвядзеньня санкцый страціла палову паветраных суднаў