Сілавікі затрымалі пяцёх беларусаў, якія зарэгістраваліся ў чат-боце палку Каліноўскага, паведамілі ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ, піша «Мэдыязона.
«Пакаянныя» відэа з затрыманымі паказалі ў перадачы Рыгора Азаронка «Тайныя спружыны палітыкі». На відэа былі Аляксандар Бялееўскі, Уладзіслаў Даўэтас, Юры Палітыка, Аляксей Калібаба і Яўген Уладзіміраў.
«У дачыненьні да затрыманых асобаў Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі праводзіцца дасьледчая праверка, у тым ліку і наконт іх супрацоўніцтва з замежнымі спэцслужбамі. У выніку гэтай праверкі іхным дзеяньням будзе дадзеная канчатковая праўная ацэнка і прынята адпаведнае працэсуальнае рашэньне», — сказаў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялізныя турэмныя тэрміны, прастрэленыя калені, звальненьні з працы. Што было беларусам, якія адкрыта падтрымалі ЎкраінуСупрацоўніка «Мінгазу» асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсьце
26 верасьня ў судзе Савецкага раёну Менску агучылі вырак сьлесару «Мінгазу» Дзьмітрыю Латушкіну, якога затрымалі сёлета 10 жніўня, піша «Вясна».
Судзьдзя Вольга Емяльянчанка прызначыла яму 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Яна прызнала Дзьмітрыя вінаватым паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Мужчыну вызвалілі ў залі суду.
Дзьмітры Латушкін прызнаў віну. Ён пацьвердзіў, што ў дзень Марша знаходзіўся і на праезнай частцы і разумеў, што мерапрыемства незаконнае. Доказамі ягонага ўдзелу ў акцыі прызнаныя фатаздымак і відэазапіс.
«Мінсктранс» таксама прад’явіў пазоў на кампэнсацыю шкоды ў памеры 22 500 рублёў. Латушкін прызнаў яго, але ўдакладніў, што сума занадта вялікая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прызнаньне Беларусі акупаванай краінай — гэта адбельваньне рэжыму Лукашэнкі», — экспэрт Вадзім МажэйкаХворага на рэўматоідны артрыт гамельчука асудзілі на 2 гады калёніі
Праваабаронцам стала вядома, што 24 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля агучылі вырак 21-гадоваму Яўгену Рагуцкаму. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі на два гады калёніі агульнага рэжыму.
Прысуд вынес судзьдзя Мікалай Крупадзёраў. Раней ён пакараў Паліну Шарэнду-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу — Крупадзёраў прызначыў палітзьняволенай, на дадатак да 2 гадоў зьняволеньня, яшчэ адзін год у калёніі. Тады Паліна стала першай палітзьняволенай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле.
Справа Яўгена Рагуцкага разглядалася ў закрытым рэжыме. Да паседжаньня ён амаль год знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Яўген зь дзяцінства мае рэўматоідны артрыт.
Першапачаткова паведамлялася, што хлопца затрымалі і ўтрымлівалі ў ІЧУ Гомля за пост у тэлеграме.
Цяпер палітзьняволены ўтрымліваецца ў СІЗА-3.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі пачаўся суд у справе «Рабочага руху», 10 чалавек на лаве падсудных, ім пагражае да 15 гадоў турмы
Яшчэ аднаго беларуса дэпартуюць з Расеі
Санкт-Пецярбурскі гарадзкі суд сёньня задаволіў запыт беларускага боку на экстрадыцыю жыхара Воршы Андрэя Рускіх. Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках — папярэдне, яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі, паведамляе «Вясна».
Андрэй Рускіх — псыхоляг-сэксоляг, псыхатэрапэўт. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псыхалёгіі, вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады адносна розных псыхалягічных праблем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: Затрымалі чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца каля Чырвонага касьцёла
Улады арганізавалі аўкцыён дзеля продажу лецішча Ніны Багінскай
«Гэта ўжо ня першы раз, калі на (бабулю) ціснуць менавіта такім брыдкім шляхам: у першы раз, некалькі гадоў таму, у іх усё ж не атрымалася прадаць яе маёмасьць. Таму, даражэнькія, не падтрымлівайце і не легалізуйце фарс», — напісала ўнучка Ніны Багінскай пра аўкцыён, які мае адбыцца 10 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэвэнтыўныя ўдары па тэрыторыі Беларусі могуць стаць неабходнасьцю, — украінскі вайсковы экспэртЗатрымалі жанчыну за дзяржаўны сьцяг, сарваны з бара ў Менску
У Менску на Зыбіцкай 26-гадовая жанчына сарвала дзяржаўны сьцяг з будынку бара. Яе затрымалі і ўзялі пад варту, паведамляе «Зеркало». Сьледчы камітэт выставіў ёй абвінавачаньне па арт. 370 (Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў) Крымінальнага кодэксу. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула — тры гады пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пухліна ў мозгу, баліць адзіная нырка, гнояцца дзясны. Каму з палітвязьняў пільна патрэбная мэдычная дапамогаСілавікі затрымалі пяцёх меркаваных арганізатараў «Саюзу Беларускага Нацыянальнага Шчыта»
Паводле ГУБАЗіКа, затрыманыя «вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасьць у кожным рэгіёне, абмяркоўвалі і плянавалі дывэрсіі і тэракты, у тым ліку на чыгуначнай дарозе і з выкарыстаньнем „кактэйляў Молатава“», — паведамляе «Вясна».
Таксама яны нібыта маюць дачыненьне да шэрагу падпалаў, у тым ліку рамкі BelToll у раёне Сеніцы больш за месяц таму.