Дзьве сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS ужо знаходзяцца ва Ўкраіне, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША Патрык Райдэр.
«У рамках гэтага працэсу мы таксама навучылі ўкраінцаў кіраваць і падтрымліваць гэтую зброю ў працоўным стане. Нядаўна яны прайшлі навучаньне, якое адбывалася ў Эўропе», — сказаў ён падчас брыфінгу.
7 лістапада міністар абароны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што Ўкраіна атрымала новыя сыстэмы СПА — NASAMS і Aspide.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна атрымала першую партыю сыстэмаў супрацьпаветранай абароны NASAMS