8 лістапада яго наведалі міністар аховы здароўя Дзьмітрый Піневіч і кіраўнік Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, перадае СТВ.
Гусакоў падзяліўся інфармацыяй пра тое, што гэта будзе за вакцына. Паводле яго, яна будзе ўлічваць «тэрытарыяльную і генэтычныя асаблівасьці беларусаў».
«Мы распрацавалі сваю вакцыну супраць COVID-19, якая па сваіх характарыстыках і якасьцях абсалютна не саступае расейскім, кітайскім і нават амэрыканскім вакцынам. Выпрабаваньні пацьвердзілі мэтазгоднасьць і эфэктыўнасьць, і мы гатовыя да вытворчасьці», — заявіў старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў.
У пэрспэктыве на прадпрыемстве плянуюць выпускаць усе групы вакцынаў, якія запатрабаваны ў Беларусі і завозяцца з-за мяжы. Уладзімер Гусакоў паспрабаваў узмацніць эфэкт гэтай заявы, адзначае Zerkalo.
«Таксама тут будуць рабіцца і іншыя прэпараты для вакцынацыі як для дзяцей, так і для дарослых. Гэта будуць адаптаваныя вакцыны для нашых людзей з улікам тэрытарыяльнай і генэтычных асаблівасьцяў беларусаў. Як вядома, вакцыны, якія вырабляюцца за мяжой, могуць дзейнічаць на жыхароў іншых краін інакш, чым на карэннае насельніцтва, і мець іншую карціну рэакцыі на такія прэпараты. І для гэтага мы працуем над стварэньнем сваіх вакцын як супраць COVID-19, так і іншых вірусных захворваньняў», — сказаў кіраўнік НАН Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебскай вобласьці пабудуюць завод па вытворчасьці вакцыны ад каранавірусуЁн не ўдакладніў, што маецца на ўвазе пад тэрытарыяльнай і генэтычнай асаблівасьцямі беларусаў, а таксама якім чынам «замежныя» вакцыны інакш дзейнічаюць на беларусаў.
Zerkalo адзначае, што навукоўцы ня раз казалі, што генэтычная разнастайнасьць паміж малпамі ў адным афрыканскім лесе нашмат больш, чым сярод чалавецтва — паміж усімі людзьмі на плянэце, гэтая розьніца меншая за 1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць вакцын у сьвеце не абараняюць ад «Омікрону». Існуе рызыка зьяўленьня новых варыянтаў. Дасьледаваньне