Супрацоўнікі ГУБАЗіК, «вяртаючыся з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чаце», заўважылі аўтамабіль, у якога на нумарах засталіся «відавочныя сьляды адклеенай забароненай сымболікі», — піша тг-канал сілавікоў.
Сілавікі «прабілі» уладальніка машыны, высьветлілі, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020-га, знайшлі ў яго фота, якія пацьвярджалі гэта.
Сілавікі ўжо апублікавалі «пакаяннае відэа», дзе затрыманы сказаў, што адклеіў з нумароў сьцяг і Пагоню ўжо даўно, «усьвядоміўшы беспэрспэктыўнасьць гэтага занятку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі ў Берасьці прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны і замяніць на дзяржаўны сьцяг РБ