У публікацыі, як расказвае «Зеркало», гаворыцца, што берасьцейка Юлія родам з Украіны, але ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі. Таксама сілавікі апублікавалі фота, як жанчына адклейвае са свайго Chrysler 300M чорна-белы трызуб, пасьля чаго на тым месцы зьяўляецца налепка з дзяржаўным чырвона-зялёным сьцягам Беларусі.
«Пасьля фатальнай сустрэчы з супрацоўнікамі Берасьцейскага цэнтру „Э“ наш прыёмыш перагледзела свае погляды на жыцьцё і зрабіла правільныя высновы, што ня можа ня радаваць», — гаворыцца ў зьдзеклівым тоне ў заяве сілавікоў.
Украінскі трызуб, як і ўкраінскі сьцяг, ня ўключаны ў якія-небудзь сьпісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.