Трагедыя адбылася на паркінгу паблізу гандлёвага цэнтру «Экватар» у Бераьсці позна ўвечары 7 лістапада, паведамляе БелТА.
Паводле папярэдніх зьвестак, дзіця выскачыла на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля. 18-гадовы кіроўца Volkswagen не пасьпеў затармазіць і зьбіў яго.
Да прыезду мэдыкаў дзіця яшчэ было жывое, аднак лекары не змаглі яго выратаваць. Хлопчык памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі.
Сілавкі высьвятляюць абставіны ДТЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Пацярпелых шпіталізавалі