Алігархі, якія валодалі гэтымі прадпрыемствамі, — Канстанцін Жывага, Ігар Каламойскі, Генадзь Багалюбаў, Вячаслаў Багуслаеў і Канстанцін Грыгарышын.
Як паведаміла ўкраінскае інтэрнэт-выданьне «Економічна правда», ідзецца пра публічнае акцыянэрнае таварыства (ПАТ) «Укрнафта» (42% акцыяў належала Ігару Каламойскаму), ПАТ «Укртатнафта» (60% акцыяў — Ігару Каламойскаму і Генадзю Багалюбаву), акцыянэрнае таварыства «Мотор Січ» (належыць Вячаславу Багуслаеву і кітайскай Beijing Skyrizon Aviation Industry Investment Co Ltd), «АвтоКрАЗ» (Канстанцін Жывага) і кампанія «Запоріжтрансформатор» (Канстанцін Грыгарышын).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаўкі на прэзыдэнта. Як алігархі ўплываюць на выбары ва Ўкраіне«Укрнафта» — найбуйнейшая ўва Ўкраіне нафтаздаьыўная кампанія. Кантрольны пакет акцыяў у ёй належаў дзяржаве.
Ключавым актывам кампаніі «Укртатнафта» ёсьць Крамянчуцкі нафтаперапрацоўчы завод, які ў траўні спыніў працу пасьля ракетнага абстрэлу Расеі.
«Мотор Січ» займаецца распрацоўкай, вытворчасьцю, рамонтам і абслугоўваньнем матораў для самалётаў, у тым ліку баявых. У кастрычніку Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала галоўнага акцыянэра Вячаслава Багуслаева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне затрымалі былога акцыянэра Аршанскага авіярамонтнага заводу, кіраўніка кампаніі «Мотор Січ»«АвтоКрАЗ» займаецца вытворчасьцю вялікіх грузавых аўтамабіляў, а «Запоріжтрансформатор» — трансфарматарнага і рэактарнага абсталяваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі сілавога блёку, алігархі, прапагандысты і Галіна Лукашэнка. Супраць каго яшчэ Ўкраіна ўвяла санкцыі