Сяргей Гаранін — намесьнік дырэктара ў навуковай працы Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Ён выйшаў на волю і расказаў пра ўмовы, у якіх перажыў арышт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дацэнт катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі Акадэміі навук Сяргей Гаранін на волі«За час зьняволеньня для сукамэрнікаў прачытаны курс лекцыяў пра беларускую літаратуру XI–XV стагодзьдзяў у поўным аб’ёме. Колькасьць слухачоў вагалася ад 31 да 18 у 6-меснай камэры. Таксама праслуханыя лекцыі з:
- квантавай мэханікі;
- японскай эстэтыкі;
- філязофіі пітагарэйцаў;
- структуры чалавечага вока, афтальмалягічных захворваньняў і мэтадаў іх лячэньня;
- філязофскай сыстэмы Мартына Гайдэгера;
- авіяцыйных рэактыўных рухавікоў;
- гісторыі падводнага флёту ад пачатку да ХХІ ст.;
- практычных спосабаў ачысткі нафтавых адыходаў;
- гісторыі сыцылійскай мафіі.
Браў удзел у сэмінарах-дыспутах „Лютаўская рэвалюцыя ў Расеі 1917 году“ і „Найлепшыя здабыткі сучаснай замежнай і айчыннай літаратуры“. Так што трэба ўносіць прапанову ў МУС РБ, каб палітычным пасьля Акрэсьціна выдавалі не даведку, а адмысловы сэртыфікат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 лістапада: 8 гадоў топ-мэнэджару мабільнай кампаніі; затрыманьні навукоўцаўСяргей Гаранін адзначыў, што былі ў камэры і пара крымінальнікаў, якім не дазвалялі мацюкацца. Быў і псыхічна хворы, якому турэмная адміністрацыя не давала лекаў. Падсаджвалі і бяздомнікаў, адзін зь іх сам папрасіўся да палітычных і паводзіўся нармальна.
Што да катаваньняў, то яны ў ГУБАЗіКу працягваюцца. У камэры былі маладыя хлопцы, аднаго білі так моцна, што ён мог ляжаць толькі на жываце.
«Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад цяжкога паветра ўва ўсіх кашаль і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта сьвятое».
Раней паведамлялі пра «зачыстку» КДБ у Акадэміі навук, празь якую прайшлі мінімум 44 супрацоўнікі. Дагэтуль няма падрабязнасьцяў. У пачатку паведамлялі пра траіх затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук