Відэазварот публікуе выданьне «Вёрстка».
Людзі сабраліся ля будынку пракуратуры. «Мы хацелі б зьвярнуцца да губэрнатара і вышэйшых інстанцый з просьбай аб дапамозе нашым мабілізаваным, якія выехалі з вайсковай часткі ў бок Валуек», – гаворыцца ў відэа.
На запісе жыхары Варонежу сьцьвярджаюць, што камандзіры кінулі падразьдзяленьне з мабілізаваных на лініі судакрананьня з украінскай арміяй, якая пачала абстрэл. «Нашы воіны выжывалі як маглі... Яны ня спалі, ня елі, тры дні яны трымалі абарону і нікуды не ўцяклі ў адрозьненьне ад камандаваньня», – гаворыцца на запісе.
Адзін з мабілізаваных расказаў выданьню, што, паводле яго ацэнкі, пад абстрэламі загінулі да 500 чалавек. «Нас проста расстрэльвалі. Калі ўсё пачалося, афіцэры адразу ўцяклі. У перапынках паміж абстрэламі мы спрабавалі акопвацца, але нас адразу вылічалі коптары і проста расстрэльвалі», – заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскай Казані мабілізаваныя выйшлі на пратэстГэтая ацэнка патрабуе пацьверджаньня, якое складана апэратыўна атрымаць падчас баявых дзеяньняў. Аб такіх маштабных баях у раёне абодва бакі вайны не паведамлялі.
- Выданьне «Агенцтва» расказвае, што ў тым жа раёне ў канцы кастрычніка адмовіліся ваяваць 27 чалавек з адной роты. З 27-га кастрычніка іх пагрозамі спрабуюць прымусіць вярнуцца на перадавую. 9 чалавек камандаваньню ўдалося вярнуць на фронт, яшчэ 18 падпісалі рапарты аб адмове ўдзельнічаць у баявых дзеяньняў без належнай падрыхтоўкі, распавялі тры іх сваячкі.