Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 751 ад 3 лістапада, апублікаванай 5 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле пастановы, зь дзяржаўнага бюджэту вылучаць 1 112 400 рублёў для «наданьня дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсыдый» закрытым акцыянэрным таварыствам «Другі нацыянальны тэлеканал» (тэлеканал АНТ) і «Сталічнае тэлебачаньне».
Сродкі на гэта вылучаць за кошт зьмяншэньня выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на абслугоўваньне зьнешняга доўгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як расейская прапаганда захапіла БТ і пры чым тут журналісты з РасеіМова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году. Тады дзясяткі супрацоўнікаў сышлі з БТ.
У 2020 годзе з усіх дзяржаўных тэлеканалаў сама больш супрацоўнікаў пакінулі АНТ. Ня менш за 80 чалавек з 300 звольніліся адтуль пасьля жорсткага разгону пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяперМесцы супрацоўнікаў, якія падтрымалі пратэсты і звольніліся самі або былі звольненыя, занялі прапагандысты з Расеі. Сам Аляксандар Лукашэнка ў 2020 годзе пацьвердзіў, што запрасіў на Беларускую тэлевізію журналістаў з Расеі, а, паводле расейскага агенцтва РБК, у Менск прыехалі брыгады расейскага тэлеканалу RT: іх жа журналісты зьявіліся ў пуле Лукашэнкі, які асьвятляе паездкі прэзыдэнта па краіне.
Цяпер на дзяржаўнай тэлевізіі гучаць словы «Майдан» і «падзел Беларусі», а таксама палохаюць украінскім сцэнаром беспарадкаў.
Чалавеку, ня звыкламу да зьняваг, агрэсіі і хамства, чытаць і слухаць дзяржаўную прапаганду становіцца цяжка. «Адмарозкамі», «дэгенэратамі», «тупіцамі», «пацукамі» і «палахлівымі шакаламі» ў эфіры нацыянальных тэлеканалаў цяпер называюць усіх, хто наважваецца пярэчыць палітыцы Лукашэнкі: абразьлівыя словы можна пачуць як на адрас мясцовых апазыцыянэраў, так і на адрас замежных краін і палітыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская прапаганда на беларускай тэлевізіі — аналіз «Честных людей» і Маляваныча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін сусед — «дэбіл», другі — «тупы», трэці — «безгаловы бандэравец». Якімі паказвае беларусам суседнія народы дзяржаўная прапаганда ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як хлусіць беларуская дзяржаўная прапаганда: антыфэйк Свабоды. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дзяржаўная прапаганда ў Беларусі рэагуе на ваенныя няўдачы Расеі? Адказвае Паўлюк Быкоўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго дамагаецца прапаганда і як гэтаму супрацьстаяць. Відэагід ад Маляваныча і супольнасьці «Честные люди» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як аргумэнтавана пераконваць замбаваных прапагандай сваякоў і знаёмых. Тлумачым на прыкладах