Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал палку.
Гарадзкі галава Кіева падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 году. Нагадаем, што камандзір палку Дзяніс Кіт падчас абароны Кіева атрымаў раненьне, а беларускі добраахвотнік «Літвін» у тым баі загінуў. На сустрэчы таксама прысутнічаў народны дэпутат Ігар Гузь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полк Каліноўскага паведаміў пра сустрэчу з украінскімі дэпутатаміПадчас размовы добраахвотнікі расказалі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і асабліва падкрэсьлілі, што абсалютная большасьць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна нэгатыўна ставяцца да выкарыстаньня тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народу. Таксама былі абмеркаваныя пытаньні дапамогі палку Каліноўскага з боку кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайна і абарона незалежнасьці. У Пераходным кабінэце назвалі тэмы перамоў з украінскімі дэпутатамі