Прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі і прадстаўніца ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу зь лідэрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам.
Як паведамілі ў прэсавай службе Сьвятланы Ціханоўскай, на сустрэчы абмеркавалі пазыцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, вызначылі супольныя дзеяньні ў палітычнай галіне, акрэсьлілі кірункі супрацоўніцтва ў сфэры нацыянальнага адраджэньня і пашырэньні кантактаў паміж грамадзянскімі супольнасьцямі дэмакратычнай Беларусі і Ўкраіны.
Згодна з паведамленьнем, у часе сустрэчы дамовіліся «разьвіваць двухбаковыя дачыненьні і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягненьня супольных мэтаў — абароны незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі і Ўкраіны.
Раней Багдан Ярэменка публічна выказваўся супраць супрацы зь Сьвятланай Ціханоўскай і называў полк імя Кастуся Каліноўскага адзіным магчымым перамоўнікам з боку дэмакратычнай Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полк Каліноўскага паведаміў пра сустрэчу з украінскімі дэпутатаміПрактычна адразу пасьля гэтай заявы дэпутаты аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» правялі сустрэчу з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Ўкраіны і падпарадкоўваецца камандаваньню Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская расказала, у якім фармаце можа адбыцца яе візыт ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Красамоўнае маўчаньне Кіева. Чаму ўкраінская ўлада не адказала на прапанову Ціханоўскай