У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную супраць 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова.
Захара Таразевіча і Антона Лысова абвінавацілі ў падпале джыпа кіраўніка ДКСЭ Аляксея Волкава ў кастрычніку 2021 году.
Пра затрыманьне Таразевіча і Лысова нічога не было вядома.
Як піша «Вясна», спачатку на хлопцаў завялі крымінальныя справы за «тэрарызм», аднак потым іхныя дзеяньні перакваліфікавалі на «зьнішчэньне маёмасьці» (арт. 218 КК).
Справу разглядала судзьдзя Тацьцяна Акавітая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 лістапада: Арышт за бел-чырвона-белы малюнак на фасадзе дома; у «сьпіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 7 чалавек