Пра гэта паведаміў палітвязень Сяргей Ціханоўскі, якога нядаўна выпусьцілі з штрафнога ізалятару, дзе ён знаходзіўся цягам двух месяцаў.
«Ня ведаю, на колькі мяне выпусьцілі. Можа быць, толькі каб купіць туалетныя рэчы і прывесьці сябе ў парадак. Акрамя мяне, у жахлівых умовах у розных установах утрымліваюцца і іншыя беларусы. Тут, у Жодзіне, ужо больш за чатыры месяцы сядзіць у ШЫЗА Уладзімір Кніга. Ён былы амапавец з Горадні, які заступіўся за мяне падчас затрыманьня ў 2020-м. Ён герой!» — напісаў Ціханоўскі.
Некалькі месяцаў таму Ўладзімеру ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму, дзе таксама ўтрымліваюць і Ціханоўскага, паведамляюць праваабаронцы.
Кніга — былы сілавік, валянтэр каманды Сьвятланы Ціханоўскай. За кратамі знаходзіцца ўжо 28 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жыве Беларусь!» У судзе Горадні фігуранты «справы Ціханоўскага» выступілі з апошнім словам