Па дадзеных кампаніі, зараз на станцыі працуюць дзевяць дызэль-генэратараў, якія забясьпечваюць уласныя патрэбнасьці ЗАЭС. Аднак паліва для іх працы хопіць толькі на 15 сутак. Пяты і шосты энэргаблёкі станцыі пераведзены ў халодны стан.
«З прычыны акупацыі станцыі і ўмяшаньня прадстаўнікоў „Расатама“ ў яе працу магчымасьці ўкраінскага боку па падтрыманьні ЗАЭС у рэжыме бясьпекі значна абмежаваныя», — піша «Энэргаатам».
Мінулы раз з прычыны расейскіх ракетных абстрэлаў Запароская АЭС была адключана ад электразабесьпячэньня ў сярэдзіне кастрычніка.
З пачатку сакавіка расейскія войскі захапілі Запароскую АЭС і горад Энэргодар. 17 верасьня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на акупаванай станцыі знаходзяцца 500 расейскіх вайскоўцаў і ваенная тэхніка. Расея катэгарычна адмаўляецца ствараць дэмілітарызаваную зону вакол ЗАЭС і выводзіць адтуль вайскоўцаў. Пэрыядычна з-за абстрэлаў атамныя энэргаблёкі на час адключаюцца ад энэргасыстэмы Ўкраіны і часова працуюць на рэзэрвовым паліве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея працягвае абстрэльваць Запарожжа. Цяпер іранскімі дронаміТрэцяга кастрычніка з расейскага палону быў вызвалены гендырэктар Запароскай АЭС Ігар Мурашоў. Міністыр энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка ўказваў, што «ціск на пэрсанал Запароскай АЭС дасягае неверагодных маштабаў, расейцаў не спыняе нават прысутнасьць назіральнікаў МАГАТЭ на станцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне падлічылі страты ад акупацыі Расеяй Запароскай АЭС