«На часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласьці падразьдзяленьні расейскіх акупацыйных войскаў працягваюць выкарыстоўваць мірнае насельніцтва ў якасьці „жывога шчыта“. Так, паводле наяўнай інфармацыі, у горадзе Сватове акупанты працягваюць разьмяшчаць свае падразьдзяленьні ў школах і на прадпрыемствах, а мясцовае насельніцтва прымушаюць працягваць працаваць і вадзіць дзяцей на заняткі, нягледзячы на абстрэлы», — гаворыцца ў паведамленьні.
Расейскія войскі не ўпершыню выкарыстоўваюць мясцовых жыхароў у якасьці «жывога шчыта».
Напярэдадні кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Яраслаў Янушэвіч заявіў, што расейскія вайскоўцы хочуць узяць у закладнікі жыхароў акупаванай Херсонскай вобласьці і выкарыстоўваць іх у якасьці «жывога шчыта». Так ён пракамэнтаваў так званую «эвакуацыю» з Херсонскай вобласьці, якую абвясьцілі акупацыйныя войскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзеці, музэйныя экспанаты, помнікі і абсталяваньне. У Херсоне расказалі, як расейцы рабуюць рэгіён