Дата дня
3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Стоўпцах усталёўваюць помнік Якубу Коласу. У родным горадзе клясыка ніколі не было помніка яму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Якуба Коласа ў Ташкенце ўгаворвалі ўступіць у партыюГэты дзень у гісторыі
1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1961 — у Менску быў дэмантаваны помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.
1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.
1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.
У гэты дзень нарадзіліся
1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар
1845 — Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык
1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.
1921 — Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.
1926 — Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009).
У памяці
1937 — Максім Бурсевіч, дзеяч «Грамады» (расстраляны НКВД)
1937 — Павал Валошын, дзеяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД)
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.
1981 — Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.