2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і нунцый папы Рымскага ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч памаліліся ў Курапатах і Трасьцянцы.
Юзаф Станеўскі і Антэ Ёзіч наведалі Курапаты і Трасьцянец, піша Catholic.by.
Прадстаўніка папы Францішка ў Беларусі суправаджаў дарадца Апостальскай нунцыятуры ў Менску монсіньёр Джон Каларакал.
З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньня ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў. У 1937-1941 гадах у Курапатах карнікі НКВД расстралялі ад 40 да 200 тысяч чалавек.
Трасьцянец — найбуйнейшы нямецкі лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла кніга пра звароты грамадзянскай супольнасьці Беларусі да Ватыкану пасьля 2020 годуРаней, 31 кастрычніка, дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя». Заходнія дыпляматы наведалі Курапаты. ФОТА