Вынікі дасьледаваньня прыводзяцца ў рассылцы журналісткі Фарыды Рустамавай Faridaily.
Як вынікае з графікаў апытаньня на 20 кастрычніка, 68 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што баявыя дзеяньні павінны працягвацца. 22% апытаных адказалі, што вайну трэба спыніць. Столькі ж — 68% — мяркуюць, што вайну трэба было пачаць, 16% — што ня трэба было.
Большасьць тых, хто падтрымлівае баявыя дзеяньні з Украінай — рэспандэнты ва ўзросьце больш за 45 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апытаньне: 35% расейцаў лічаць, што Сонца круціцца вакол Зямлі, і такіх у Расеі ўсё болейНезалежныя сацыёлягі зьвяртаюць увагу, што пры ацэнцы сацапытаньняў неабходна ўлічваць умовы цэнзуры, уведзенай у Расеі з пачаткам вайны і верагодную боязь рэспандэнтамі крымінальнага пакараньня па артыкуле аб дыскрэдытацыі войска.
Пра тое, што большасьць расейцаў падтрымліваюць вайну, улетку паведамлялі сацыёлягі ВЦИОМ і ФОМ. Сацыялягічныя цэнтры звычайна ня згадваюць, колькі расейцаў адмовілася адказваць на пытаньні. Па зьвестках ад супрацоўніка ФОМ, з пачатку вайны іх доля вырасла на 25%: у сярэднім адказваць адмаўляюцца 15 чалавек з 18, сярод прычын — боязь перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне абсалютная большасьць грамадзян падтрымлівае ўзброеную барацьбу з Расеяй да перамогі, нягледзячы на ракетныя абстрэлы