Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленьне прэсавай службы Крамля.
31 кастрычніка адбыліся асобныя двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і з прэм'ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, пасьля гэтага лідэры паразмаўлялі ў трохбаковым фармаце.
Азэрбайджан і Армэнія дамовіліся ўстрымлівацца ад ужываньня сілы і пагрозы яе ўжываньня: «Дамовіліся ўстрымлівацца ад ўжываньня сілы або пагрозы яе ўжываньня, абмяркоўваць і вырашаць усе праблемныя пытаньні выключна на аснове ўзаемнага прызнаньня сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і непарушнасьці межаў у адпаведнасьці са Статутам ААН і Алма-Ацінскай дэклярацыяй 1991 года», — гаворыцца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нагорным Карабаху дзясяткі тысяч выйшлі на мітынг за незалежнасьцьАзэрбайджан, Армэнія і РФ пацьвердзілі прыхільнасьць выкананьню дамоўленасьцяў ад 9 лістапада 2020 года і будуць прыкладаць дадатковыя намаганьні для вырашэньня астатніх гуманітарных пытаньняў.
Расея будзе спрыяць падрыхтоўцы да падпісаньня мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй.
Паводле заявы, Азэрбайджан, Армэнія і РФ адзначылі запатрабаванасьць намаганьняў расейскіх міратворцаў па стабілізацыі сытуацыі на Паўднёвым Каўказе.