Зона вывазу жыхароў у Херсонскай вобласьці пашырана на 15 км ад Дняпра, у тым ліку і на левым беразе, – заявіў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Ўладзімір Сальда. Паводле яго, Кіеў рыхтуецца нанесьці ракетны ўдар па плаціне Кахоўскай ГЭС, у выніку чаго можа быць прарваная плаціна.
Раней, 28 кастрычніка, расейскі кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў заяўляў аб завяршэньні «работы па арганізацыі вывазу» жыхароў правабярэжжа Дняпра ў анэксаванай Херсонскай вобласьці на левы бераг і ў іншыя рэгіёны.
Украіна абвінавачвае Расею ў дэпартацыі сваіх грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея прыпыняе рух караблёў па збожжавым калідоры- Аб пачатку перамяшчэньня жыхароў правабярэжжа Дняпра акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласьці абвясьцілі 18 кастрычніка. Прычына, паводле іх, наступленьне ўкраінскай арміі і абстрэлы з боку Ўкраіны. Аб магчымасьці здаць горад Херсон і ўсё правабярэжжа прадстаўнікі расейскіх уладаў наўпрост не казалі, аднак камандуючы расейскімі войскамі генэрал Сяргей Суравікін заявіў, што магчымыя «няпростыя рашэньні».
- Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі не зьбіраюцца адыходзіць з Херсону, а робяць інфармацыйную апэрацыю, каб Узброеныя сілы Ўкраіны перакінулі туды войскі зь іншых напрамкаў.
- З Херсону зьехала расейская адміністрацыя, таксама былі вывезены некалькі помнікаў расейскім і савецкім дзеячам і нават упакаваныя там парэшткі князя Пацёмкіна-Таўрычнага.