У Індыі ў выніку абрушэньня канатнага моста загінулі прынамсі 68 чалавек

Мост у горадзе Морбі

У Індыі ў горадзе Морбі штата Гуджарат у выніку абвальваньня канатнага моста загінулі сама меней 68 чалавек, а яшчэ каля 100 атрымалі раненьні, паведамляе выданьне The Times of India.

Па інфармацыі ўладаў, на момант абвальваньня на мосьце знаходзіліся каля 400 чалавек. Праз 15 хвілін пасьля інцыдэнту на месца трагедыі прыбылі ратавальнікі, пажарныя і ўрачы.

«Колькасць загінулых — 68», — сказаў Reuters высокапастаўлены чыноўнік у горадзе Морбі, дзе адбылася трагедыя. Дзясяткі зьніклі бязь вестак.

СМІ пішуць, што мост нядаўна быў адчынены для наведваньня пасьля рэканструкцыі. Ён абрынуўся, паколькі не вытрымаў вагі людзей, якія стаялі на ім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Ўкраіны: У Чорным моры заблякаваныя 218 суднаў з украінскім збожжам