28 кастрычніка каля 11-12-ай гадзіны ў віцебскай гімназіі № 1 памёр 11-клясьнік, паведаміла «Наша Ніва».
Паводле выданьня, гэта адбылося падчас заняткаў фізкультурай — такую інфармацыю журналістам пацьвердзілі некалькі чалавек.
«Усе мяркуюць, што гэта быў тромб», — адзначыў адзін з суразмоўцаў.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пакуль няма афіцыйнага заключэньня аб прычыне сьмерці школьніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Лідзкіх могілках пашкодзілі чарговы помнік польскім салдатам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктара кіроўнай кампаніі гандлёвай сеткі «Суседзі» ўзялі пад варту за рост цэнаў