Як паведамляе агенцтва LETA, яго пакаралі 8 гадамі пазбаўлення волі.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі 15 лютага 2022 году пры садзейнічаньні контравыведкі. Сьледзтва сьцьвярджала, што на даручэньне беларускай вайсковай выведкі абвінавачаны таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб’екты сыстэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабесьпячэньня, а таксама важныя абʼекты цывільнай сфэры.
Абвінавачаны атрымаў інфармацыю як мінімум па 17 абʼектах дзяржаўнай важнасьці.
Інфармацыя такога характару магла станавіць важнасьць як для Беларусі, так і для яе саюзьніка — Расеі. Гэтыя зьвесткі маглі быць скарыстаныя ў выпадку магчымага вайсковага канфлікту з NATO, у тым ліку з Латвіяй, для плянаваньня дывэрсій ці нападаў на вайсковыя абʼекты і крытычную інфраструктуру краіны. Такім чынам, інфармацыя, атрыманая асобай незаконным шляхам і перададзеная службе вайсковай выведкі Беларусі, патэнцыйна магла нанесьці істотную шкоду забесьпячэньню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абараназдольнасьці ў выпадку ваеннага канфлікту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўропа адкажа на ядзерны ўдар Расеі, калі ён будзе нанесены, — міністар абароны Латвіі